Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

«Новы час»: Сінявокая не выканала ўмоваў далучэння да агульнаеўрапейскай сістэмы адукацыі. Але можа так стацца, што яна, як кепскі студэнт, праскоча туды «нахаляву». Шанцы на гэта ёсць, і даволі неблагія.

Моладзь, заклапочаная планаванымі рэформамі беларускай адукацыі, якія ўсё больш аддаляюць краіну ад еўрапейскай сістэмы адукацыі — Балонскага працэсу, — у суботу, 6 снежня, абмяркоўвала перспектывы ўступлення ў гэты працэс. З гэтай мэтай быў арганізаваны «круглы стол», які прайшоў у офісе Партыі БНФ.

Дунаеў: Беларусь не выканала ўмовы ўваходжання ў Балонскі працэс

Як вядома, маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі зараз збіраюць подпісы за правядзенне рэформаў, неабходных для далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Але прысутны на гэтым мерапрыемстве ў якасці эксперта прафесар Уладзімір Дуанеў агаломшыў: Беларусь можа быць прыяднаная да агульнаеўрапейскай сістэмы адукацыі «валюнтарысцкім рашэннем» удзельнікаў гэтага працэсу. Што, зразумела, нашую сістэму адукацыі не выратуе і ніякай карысці ёй не прынясе.

Умовы не выкананыя

Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс у 2011 годзе. У 2012 годзе гэтая заяўка была адкладзеная ўбок, з рэкамендацыямі Беларусі спачатку выканаць тры ўмовы і выправіць тры хібы нашай сістэмы адукацыі: надаць акадэмічныя свабоды студэнтам і выкладчыкам, надаць інстытуцыянальныя аўтаноміі універсітэтам і пашырыць удзел студэнтаў у кіраванні ВНУ. Па меркаванні Уладзіміра Дунаева, нічога з гэтага зроблена не было.

Што тычыцца акадэмічных свабод, то Дунаеў зазначыў: рэпрэсіі ва ўніверсітэтах набылі новыя формы. Прычым, гэта ўжо не палітычныя рэпрэсіі, за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у апазіцыйных арганізацыях альбо масавых акцыях, а рэпрэсіі менавіта акадэмічныя. Шмат было фактаў уціску выкладчыкаў за тое, што яны публікавалі ў замежных выданнях навуковыя артыкулы, якія не супадалі з «генеральнай лініяй партыі». Адзін прыклад з кнігай «Гродназнаўства» чаго варты.

Наконт аўтаноміі ўніверсітэтаў, то Дунаеў зноў прывёў прыклад Гродзенскага ўнівера, дзе губернатар вобласці, не саромеючыся, запатрабаваў звольніць настаўніка гэтага ВНУ. Хаця гэты настаўнік ну ніякім чынам пад «юрысдыкцыю» губернатара не падпадаў.

Студэнцкае самакіраванне, нібыта, створанае. Не так даўно па СМІ праходзілі пераможныя рэляцыі пра тое, што зараз заканадаўча ўстаноўлена — у складзе Рады ўстановы адукацыі павінна быць не менш 25% студэнтаў. Нібыта яны і ёсць, кажа Дунаеў. «Але калі мы спрабуем правесці маніторынг выканання гэтай нормы, больш паловы ВНУ адмаўляюцца прадстаўляць нейкія звесткі аб складзе Рады. І не тое, што нам, — а нават сваім жа выкладчыкам і студэнтам», — адзначае Дунаеў.

Карацей, сітуацыя сведчыць пра тое, што патрабаванні Балонскага працэсу Беларусь не выканала. І казаць аб яе ўступленні ў гэты працэс не варта. І можна, падавалася б, збіраць подпісы, патрабаваць ад уладаў рэальных рэформаў адукацыі і гэтак далей.

Але, на жаль, часу каб ставіць нейкія патрабаванні і асабліва дамагацца выканання гэтых патрабаванняў, ужо няма.

Куды ні кінь — паўсюль палітыка

Па меркаванні Дунаева, Беларусь можа быць прынятая ў Балонскі працэс і без выканання любых умоваў — «нахаляву». Канешне, ва ўсё умяшалася палітыка.

Дунаеў: Беларусь могуць прыняць у балонскі працэс па палітычных прычынах

Зараз, падкрэсліў Дунаеў, для патрабавання новага адкладання пытання ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс, сітуацыя неспрыяльная. На фоне вайны ва Украіне Еўропа пачала размаўляць з Лукашэнкам. Гэты «realpolitik» можа выліцца ў тое, што краіну дапусцяць у Балонскі працэс без неабходных рэформаў — у якасці «перніка» і каб «адцягнуць» яе ад Расіі хаця б у сферы адукацыі. І адбыцца гэта можа вельмі хутка.

Канферэнцыя міністраў адукацыі краін Балонскага працэсу, на якой павінна разглядацца «беларускае пытанне», адбудзецца ў маі 2015 года. Аднак, па словах Дунаева, гэта фармальнасць, на якой далучэнне краіны «галасуецца за пяць хвілінаў». Рэальна ж рашэнне пра далучэнне ці недалучэнне Беларусі ў Балонскі працэс прымаецца рабочай групай, якая складаецца з некаторых краінаў — сябраў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і некаторых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць альбо рэальны, альбо дарадчы голас.

Менавіта гэтая група прымае рашэнне, якое потым фармальна зацвярджае Канферэнцыя міністраў адукацыі. А пасяджэнне гэтай рабочай групы адбудзецца ўжо ў сярэдзіне студзеня 2015 года. «Часу, каб паўплываць на яе рашэнне, амаль не засталося», — зазначыў Дунаеў.

У склад гэтай рабочай групы, найперш, уваходзяць прадстаўнікі «realpolitik»: Савета Еўропы і Еўрапейскай камісіі, Еўрасаюза. Рэальна ўплываюць на сітуацыю Еўрапейскі саюз студэнтаў (ЕСС) і Еўрапейская асацыяцыя універсітэтаў (ЕАУ). У ЕАУ ўваходзяць тры беларускія ВНУ, адна з якіх — славуты рэпрэсіямі Гродзенскі ўніверсітэт.

Рашэнне 2012 года па адкладанні заяўкі Беларусі было прынята не ў малой ступені дзякуючы ЕСС, кіраўніцтва якога было абазнанае ў беларускай сітуацыі. Але зараз гэтае кіраўніцтва змянілася, і, па словах Дунаева, на Беларусь увагі амаль не звяртае.

«Рашэнне будзе прынятае, без сумневаў, палітычнае. Але якое яно будзе прынятае? Тут, як кажуць, 50 на 50», — дадаў Дунаеў.

Ці выцягне сінявокая «шчаслівы білет»?

І які білет у гэтай сітуацыі можна лічыць шчаслівым?

З аднаго боку, супраць прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс «без зменаў і ўмоваў» выступаюць усе зацікаўленыя бакі. Таму што гэта ўсяго толькі «кансервацыя» і далейшае пагаршэнне сітуацыі ў нацыянальнай сістэме адукацыі. Гэта наўрад ці «шчасце».

З другога боку, улада наўрад ці ў кароткі тэрмін памянеяе сваё стаўленне да адукацыйнай сістэмы, і зробіць яе больш дэмакратычнай і празрыстай, нават нягледзячы на тое, што і ва ўладных колах ёсць «лабісты» рэформы адукацыі па еўрапейскім прынцыпе.

А з трэцяга боку, па меркаванні Дунаева, не трэба «захлопваць дзверы» Беларусі ў далучэнні да Балонскага працэсу. «Інакш людзі ва ўладзе могуць пакрыўдзіцца, і ўвогуле сказаць: Балонскі працэс нам не трэба, у нас ёсць партнёр на Усходзе, з ім мы і будзем мець справу», — прагназуе эксперт.

Ва што гэта выльецца? Па меркаванні Дунаева, гэта можа выліцца ў прапаганду ідэяў «Рускага міра» не толькі праз расійскае тэлебачанне, а, што яшчэ горш, і праз агульныя падыходы ў сістэме адукацыі.

«На Усходзе і так ужо чуваць выказванні, маўляў, занадта шмат навукоўцам далі свабоды, яны разбэсціліся. А навука рабілася і ў сталінскіх «шарашках». Канчатковы разрыў з Захадам можа апынуцца драматычным развіццём для Беларусі. Таму я не настойваю на перамозе ў гэтай барацьбе», — зазначыў Дунаеў.

Сяргей Пульша,  «Новы час»