Выберыце сваю мову

Прапануем вашай увазе выпуск праграмы “Людзьмі звацца!” на незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”.


Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: гучныя судовыя справы — інвалід судзіцца з Нацыянальным аэрапортам “Мінск-2″, у Гомелі пераглядаецца справа Аляксандра Грунова, якому было вынесена смяротнае пакаранне.

А таксама змены ў заканадаўстве — дэпутаты ініцыюць 150 паправак у Кодэкс аб адукацыі, што на гэты конт думаюць незалежныя эксперты з Грамадскага Балонскага камітэту?

“Падзея тыдня”: акцыя “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання”, ініцыятарам якой з’яўляецца рымская Супольнасць святога Эгідзія.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: 3-га снежня самаму вядомаму беларускаму дысідэнту савецкага часу, публіцысту і праваабаронцу Міхасю Кукабаку споўнілася 77 гадоў. За распаўсюд тэксту Дэкларацыі правоў чалавека і абарону абвешчаных ёй агульначалавечых каштоўнасцяў Міхась Ігнатавіч пераследваўся і правёў агулам 17 гадоў за кратамі і ў псіхіятрычных лякарнях. У гутарцы ён распавядае аб праблемах на сваім жыццёвым шляху і прынцыпах, якія дазволілі не толькі выжыць, але і дзейнічаць.

“Навіны палітвязняў” — 28 лістапада спроўнілася тры гады з дня затрымання Ігара Аліневіча. Гэтымі днямі ён вылучаны на прэмію імя Францішка Аляхновіча,заснаваную Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Радыё Свабода.

У музычных паўзах — песні ўкраінскіх выканаўцаў, якія гэтымі днямі разам з суайчыннікамі пратэстуюць на майдане Незалежнасці, — гурты “Тартак”, “Океан Ельзи”, “Tik” і Руслана.

СПАСЫЛКА НА ПРАГРАМУ

СПАСЫЛКА НА ВЫПУСК