Выберыце сваю мову

Яшчэ ў пачатку 2012 года Беларусі адмовілі ва ўступленні ў Балонскі працэс з-за грубых парушэнняў фундаментальных прынцыпаў акадэмічных свабод і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Адмовілі не назаўсёды, а толькі да 2015 года, а гэта значыць, што ў нашай краіны яшчэ ёсць шанцы. Але для гэтага трэба будзе пастарацца.


У мэтах назірання за станам і зменамі ў нашай сістэме адукацыі быў арганізаваны маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў. Пра гэта і пра многае іншае распавядае адзін з ініцыятараў стварэння дадзенага маніторынгу, Зміцер Гамянюк.

Cутнасць маніторынгу

Пачнем з таго, што рашэнне пачаць дадзены маніторынг было прынята ў мэтах ацэнкі прагрэсу Беларусі ў захаванні правоў і свабод у ВНУ. Яго вынікі перыядычна адпраўляюцца ў Балонскі Сакратарыят і іншыя аўтарытэтныя еўрапейскія арганізацыі і структуры. На аснове гэтых справаздач і будзе прымацца рашэнне аб прыняцці або непрыняцці Беларусі ў Балонскі працэс у 2015 годзе. Маніторынг мае некалькі мэтаў: ацаніць і паказаць рэальны маштаб парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі; сфармаваць у акадэмічнай і грамадзянскай супольнасцях Беларусі адчувальнасць да парушэнняў акадэмічных свабодаў; садзейнічаць зніжэнню колькасці і аб'ёмаў парушэнняў акадэмічных свабод.

Дасягненні на дадзеным этапе

Дасягненні маніторынгу пакуль не вельмі вялікія, але яны ўжо пачынаюць уплываць на змяненне паводзін адміністрацый ВНУ. Як толькі яны даведаюцца аб тым, што іхныя парушэнні сталі ўсім вядомы, у наступны раз яны падумаюць двойчы, ці паўтараць іх. Маніторынг дазваляе атрымліваць больш аб'ектыўную інфармацыю. Напрыклад, з аднаго боку дзяржава сцвярджае, што ў нас з акадэмічнымі свабодамі усё ў парадку, з іншага боку апазіцыйныя палітыкі паведамляюць, што ў нас вельмі шмат палітычна матываваных адлічэнняў. А дзякуючы маніторынгу мы можам зразумець, ці сапраўды адлічэнне студэнта было палітычна матываваным, або студэнт проста захацеў вучыцца за мяжой, прыкрыўшыся "палітыкай".

«Накапаць» на адміністрацыю - быць выключаным з ВНУ?

У сістэме маніторынгу ўбудаваны індывідуальны падыход. Здараюцца такія сітуацыі, што чалавек сапраўды можа мець праблемы, калі інфармацыя аб парушэнні стане вядома грамадскасці. І мы выдатна гэта разумеем. Такія парушэнні ўсё роўна фіксуюцца, але не абвяшчаюцца. Як толькі каардынатары маніторынгу даведаюцца аб парушэнні, яно ўлічваецца ў агульнай статыстыцы. Такім чынам, парушэнне зафіксавана, а яго ахвяра ў бяспецы. Што ж атрымае студэнт? Паведамленне аб парушэнні дасць магчымасць у далейшым пазбаўляцца ад наступных парушэнняў праз спрацоўванне прынцыпу "watch dog" ("вартаўнічая сабака"), калі адміністрацыі ВНУ разумеюць, што здзейсніўшы парушэнне, аб ім стане вядома і гэта можа пацягнуць за сабой якія-небудзь наступствы. Ну, і не менш важна тое, што кожнае паведамленне аб парушэннях будзе разгледжана групай незалежных экспертаў, а затым перададзена (у статыстычным альбо больш адкрытым выглядзе) у еўрапейскія арганізацыі, якія будуць прымаць рашэнне аб уступленні Беларусі ў Балонскі працэс у 2015 годзе. Тым самым студэнты самі вырашаюць, дазволіць Беларусі далучыцца да еўрапейскай акадэмічнай сям'і ці працягваць парушаць акадэмічныя свабоды - адзін з асноўных прынцыпаў еўрапейскай акадэмічнага супольнасці.

Сістэма абароны атрыманай інфармацыі

Інфармацыя аб парушэннях праходзіць некалькі ўзроўняў абароны. Толькі некалькі чалавек маюць асабістую інфармацыю. Любая перадача інфармацыі ажыццяўляецца толькі з выкарыстаннем праграм шыфравання. Пакуль не было ні аднаго выпадку, калі аб гэтай інфармацыі даведаліся трэція асобы.

Назіральнікі на месцах: хто, што і навошта

Інфармацыю аб парушэннях акадэмічных свабод прасцей за ўсё выявіць там, дзе адбываюцца парушэнні - у саміх ВНУ. Таму чым больш назіральнікаў сярод студэнтаў і выкладчыкаў, тым большую колькасць парушэнняў мы можам зафіксаваць. Назіральнікам можа стаць кожны, хто паважае і падзяляе еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці і гатовы сумеснымі намаганнямі садзейнічаць рэфармаванню беларускай вышэйшай адукацыі, каб яна пачала адпавядаць патрабаванням Еўрапейскага прасторы вышэйшай адукацыі. Ну, а назіральнікам можна стаць вельмі проста: неабходна запоўніць форму на сайце Грамадскага Балонскага Камітэта.