Твой стыль: Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэце імя Янкі Купалы адсвяткаваў нядаўна сваё 75-годдзе. Было безліч хвалебных прамоваў пра велізарныя поспехі і дасягненні. Поспехі, безумоўна, ёсць. Але ёсць і "пляма", ад якой няпроста адмыцца.
На працягу апошніх 12 год вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Гарадзеншчыны была паспяхова “зачышчаная” ад няўгодных выкладчыкаў і аспірантаў.
Вось імёны з “чорнага спісу”, ад якіх рознымі спосабамі пазбавіўся ўніверсітэт (падаюцца ў храналагічным парадку паводле даты звальнення):
- доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук (2003 год); — доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч (2004);
- кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Лялікаў (2011);
- аспірантка Таццяна Касатая (2011);
- кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч (2012);
- юрыст Ігар Кузьмініч (2013);
- доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед (2013);
- кандыдат культуралогіі, дацэнт Вольга Сабалеўская (2013);
- кандыдат гістарычных навук, дацэнт Іна Соркіна (2014);
- кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сяргей Сноп (2014);
- доктар гістарычных навук Святлана Сяльверствава (2014);
- гісторык Юлія Юркавец (2014);
- кандыдат гістарычных навук, дацэнт Генадзь Семянчук (2015);
- кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ала Петрушкевіч (2015).
Многія з названых вышэй асобаў — аўтарытэтныя ў беларускай і замежнай навуковай супольнасці спецыялісты, людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якімі ганарылася б любая вышэйшая навучальная ўстанова.
Але хіба не ў нашай краіне.
Галіна Саланевіч, Твой стыль