Чым вабіць Чэхія замежных студэнтаў, і чаму варта павучыцца беларускім чыноўнікам? Пра гэта гутарым з экспертамі ў сферы адукацыі і студэнтамі ўніверсітэтаў Прагі.
Роўныя ўмовы для замежнікаў і мясцовых
—Калі на пачатку 90-х Чэшская рэспубліка накіроўвала сваіх студэнтаў вучыцца за мяжу, то сёння, наадварот, мы больш студэнтаў прымаем, — распавядае кіраўнік аналітычнага аддзелу Карлавага ўніверсітэта Вера Шцясна (Věra Štastná). —Прыярытэт аддаецца студэнтам з еўрапейскіх краінаў.
З 90-х Чэшская рэспубліка ўдзельнічае ў праграме Tempus, якая дала магчымасць наладзіць кантакты мясцовых выкладчыкаў з замежнымікалегамі. Другім крокам, які паўплываў на рэформы ў сістэме адукацыі, стаў удзел у праграме Erasmus. У выніку павялічылася колькасць абменаў з універсітэтамі іншых краін Еўрасаюза. Гэтая сістэма існавала на двухбаковых пагадненнях паміж ВНУ.
Як адзначае суразмоўца, на пачатку дэмакратычных рэформаў у Чэхіі кантакты ў сферы адукацыі і магчымасць вучыцца ўіншых краінах адыгралі важную ролю. Былі падрыхтаваныя кадры, якія цяпер працуюць у Чэхіі. Менавіта праграмы Tempus і Erasmus спрыялі развіццю дэмакратыі у Чэшскай рэспубліцы. На іх была заснаваная рэформа сістэмы вышэйшай адукацыі.
Напрыклад, Карлаў універсітэт працуе зараз не толькі з ВНУ краін Еўрасаюза.Пры гэтай навучальнай утанове створаны спецыяльны мабільны фонд, які дапамагае падтрымліваць студэнтаў і выкладчыкаў у краінах, дзе не працуюць еўрапейскія праграмы.
Карлаў універсітэт выдаткоўвае штогодамаль 1 мільён долараў на тое, каб студэнты, у тым ліку і з іншых ВНУ, маглі прыняць удзел у адукацыйных праграмах за мяжой.
Таксама студэнты прыязджаюць вучыцца па праграме CEEPUS (Цэнтральная праграма еўрапейскага абмену ў сферы універсітэцкай адукацыі).
—Калі наш студэнт едзе вучыцца па нейкай праграме ў іншую краіну, Карлаў універсітэт кантралюе, каб ўзровень адукацыі быў не ніжэйшы, — гаворыць Вера Шцясна.
Штогод на кожнага студэнта выдаткоўваецца ад 30 000 да 100 000 крон. На тых, хто вучыцца на мастацкіх спецыяльнасцях, выдаткі могуць складаць да 200 тысяч крон. Таксама вялікіх выдаткаў патрабуюць медыцынскія спецыяльнасці.
Каб матываваць студэнтаў, усталявана правіла: на бакалаўра вучышся тры гады, плюс адзін год прыбаўляецца ў запас. Пяты год адукацыя платная. То бок вечным студэнтам тут не будзеш. Дзяржава выдаткоўвае фінансы не дзеля таго, каб студэнты вучыліся бясконца.
Моладзь з іншых краін, якая хоча атрымаць вышэйшую адукацыю ў Чэхіі, паступае ў ВНУ на тых самых умовах, што і грамадзяне Чэхіі. Навучанне бясплатнае. Іспыты здаюцца на чэшскай мове.
—Карлаў універсітэт зацікаўлены мець самых разумных студэнтаў, — тлумачыць Вера Шцясна.—У чэшскіх універсітэтах не важна, якой ты нацыянальнасці,якое маеш грамадзянства. Галоўны прынцып — інтэлектуальны адбор. Замежных студэнтаў у нас лічаць мясцовымі.
Калі студэнт хоча атрымліваць адукацыю на англійскай мове, ён мусіць плаціць. Папулярнасцю ў замежнікаў карыстаюцца медыцынскія і гуманітарныя спецыяльнасці.
Украінская студэнтка вучыцца ў Чэхіі, каб быць карыснай на Радзіме
Украінка Марына вучыцца на пятым курсе Карлавага ўніверсітэта па спецыяльнасці «лінгвістыка».