Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Новы Час: Бясконцыя эксперыменты і рух «наперад у мінулае» прывядуць да краху беларускай сістэмы адукацыі і масавага адтоку выпускнікоў школ у замежныя ВНУ. Чым усё гэта скончыцца, не цяжка здагадацца. Тым больш, што ў СНД ужо хапае падобных прыкладаў.


 Дзіяна Серадзюк, Новы Час:

Пра тое, як развіваецца Балонскі працэс у нашай краіне, з афіцыйных крыніц даведацца амаль немагчыма. На сайце Міністэрства адукацыі можна знайсці хіба што асноўныя дэкларацыі і камюніке, але ніякага маніторынгу не прадстаўлена. У меру сваіх магчымасцяў за працэсам сочыць спецыяльна створаная група (Advisory group). Маніторынгавыя звесткі для яе (а таксама для іншых еўрапейскіх структур) прадастаўляюць Грамадскі Балонскі камітэт і ad hoc камісія на базе Нацыянальнай платформы Форума грама­дзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Менавіта яны ствараюць альтэрнатыўныя даклады і справаздачы па імплементацыі Дарожнай карты ў Беларусі. І высновы экспертаў у гэтых дакладах несуцяшальныя: тэмпы рэфармавання не скарачаюць разрыў паміж Беларуссю і перадавымі краінамі, а толькі працягваюць яго павялічваць.

«На сённяшні дзень Беларусь выканала менш за 30% узятых на сябе абавязальніцтваў па Дарожнай карце. Гэта значыць, што да траўня 2018 года мы мусім выканаць астатнія 70%, што выглядае маларэалістычна. Пакуль што зроблены толькі пэўныя крокі, напрыклад, тэхнічная рэформа трохпрыступкавай сістэмы адукацыі ўнесена ў праект зменаў у Кодэкс аб адукацыі. Але гэта толькі нязначная частка. Не вядзецца ніякая праца адносна Нацыянальнай рамкі кваліфікацый, не вырашана пытанне з аўтаноміяй універсітэтаў, няма паляпшэння сітуацыі з рэгістрацыяй студэнцкіх арганізацый»,  — адзначаў у інтэрв’ю сайту eurobelarus.info сябра ad hoc камісіі па маніторынгу выканання Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Андрэй Ягораў.

На сённяшні дзень Дарожная карта — адзіная прынятая Беларуссю сістэма рэфармавання, ігнаруючы якую наша краіна дэманструе сваю няздоль­насць выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы і выглядае як абсалютна нена­дзейны партнёр у вачах еўрапейскай супольнасці. Таму ў інтарэсах усяго грамадства паскорыць рэфармаванне адукацыі. Гэтаму паспрыяў бы працяг Дарожнай карты з, магчыма, больш жорсткім і канкрэтным планам рэфармавання. Але вырашаць, ці даваць Беларусі другі шанец, праз паўгода будуць міністры адукацыі краін-удзель­ніц балонскай сям’і.