Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Еўрапейская камісія прадставила сваё бачанне стварэння Еўрапейскай адукацыйнай прасторы да 2025 году. Асноўныя ідэі і напрамкі гэтага працэсу сфармуляваны ў апублікаваным 14 лістапада 2017г. прэс-рэлізе і будуць далей абмяркоўвацца падчас сустрэчы лідараў ЕС 17 лістапада 2017 г. у Гётэборгу, прысвечанай пытанням адукацыі і культуры. Прапаноўваем вашай увазе пелакрад гэтага дакуманту на беларускую мову.


Страсбург, 14 лістапада 2017 года

На фоне сённяшніх гарачых дыскусій пра будучыню Еўропы, Еўрапейская камісія прапануе сваё бачанне таго, якім чынам мы можам стварыць Еўрапейскую адукацыйную прастору яшчэ да 2025 года.

Ідэі, сфармуляваныя ніжэй, з’явіліся ў якасці інтэлектуальнага ўнёску ў сустрэчу лідэраў Еўрапейскага саюза 17 лістапада 2017 года ў Гётэбургу, на якой будзе абмяркоўвацца будучыня еўрапейскай адукацыі і культуры. Еўракамісія верыць, што ў агульных інтарэсах усіх дзяржаў-членаў ЕС выкарыстоўваць увесь патэнцыял сваёй адукацыі і культуры ў якасці рухавіка стварэння працоўных месцаў, эканамічнага росту і сацыяльнай справядлівасці, а таксама сродка для праверкі еўрапейскай ідэнтычнасці ва ўсёй яе разнастайнасці.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па пытаннях занятасці, эканамічнага росту, інвестыцый і канкурэнтаздольнасці Юркі Катайнен сказаў: “Калектыўнымі намаганнямі Еўропа здолее сфармаваць сваю будучыню, навучыцца лепш спраўляцца з праблемамі, якія паўстаюць перад ёй, і стаць больш устойлівай. Адным з найвялікшых дасягненняў Аб’яднанай Еўропы было наладжванне сувязяў па ўсім кантыненце са стварэннем прасторы свабоднага перамяшчэння рабочых і грамадзян. Аднак, усё яшчэ існуюць перашкоды для мабільнасці ў галіне адукацыі. Ужо ў 2025 годзе мы павінны жыць у Еўропе, дзе навучанне, даследванні і навуковая праца не ўскладняюцца наяўнасцю межаў, а знаходжанне ў іншай дзяржаве ЕС з адукацыйнымі, даследчымі або працоўнымі мэтамі будзе з’яўляцца нормай”.

Еўрапейскі камісар па пытаннях адукацыі, культуры, моладзі і спорту Цібар Наврачыч заявіў: “Калі мы глядзім у будучыню Еўропы, мы павінны ўзброіцца амбіцыйнымі мэтамі і супольным разуменнем таго, як мы можам выкарыстоўваць культуру і адукацыю ў якасці крыніцы нашага адзінства. Адукацыя з’яўляецца ключом да ўсяго, таму што менавіта яна забяспечвае нас навыкамі, неабходнымі для таго, каб стаць актыўнымі членамі ўсё больш рознасастаўнай еўрапейскай супольнасці. Менавіта адукацыя дапамагае нам адаптавацца да бурлівых змяненняў свету, умацоўваць сваю еўрапейскую ідэнтычнасць, разумець іншыя культуры і атрымліваць новыя навыкі, такія важныя ў мабільным, мульцікультурным і ўсё больш лічбавым грамадстве".

Па выніках сустрэчы ў Рыме ў сакавіку 2017 года, лідэры еўрапейскіх краін выказалі сваю адданасць стварэнню “[Еўрапейскага] саюза, дзе маладыя людзі будуць атрымліваць лепшую ў свеце адукацыю і навучанне і змогуць вучыцца і знаходзіць працу на ўсім [Еўрапейскім] кантыненце”. Еўрапейская камісія лічыць, што адукацыя і культура могуць сыграць важную ролю ў вырашэнні праблем, звязаных са старэннем працоўнай сілы, далейшай дыгіталізацыяй, будучымі патрэбамі ў новых навыках, неабходнасцю спрыяць развіццю крытычнага мыслення і медыя-пісьменнасцю ў эпоху, калі “альтэрнатыўныя факты” і дэзінфармацыя хутка распаўсюджваюцца ў Інтэрнэце, а таксама неабходнасцю ўзрошчваць большае пачуццё прыналежнасці да ўласнай культуры на фоне палітычнага папулізму і ксенафобіі.

Еўрапейская адукацыйная прастора павінна ўключаць у сябе:

Мабільнасць як рэальнасць для ўсіх, з апорай на станоўчы досвед адукацыйнай праграмы ЕС “Эразмус+” і Еўрапейскага корпуса салідарнасці і пашырэнне ўдзелу ў іх, а таксама праз стварэнне Карты студэнта ЕС у якасці новага зручнага спосабу захоўвання дадзеных пра акадэмічныя дасягненні студэнта;

Узаемнае прызнанне дыпломаў праз запуск запланаванага Сарбонскага працэсу, які будзе абапірацца на ідэі і прынцыпы Балонскага працэса, для падрыхтоўкі глебы ўзаемнага прызнання дыпломаў вышэйшай і сярэдняй адукацыі;

Пашырэнне супрацоўніцтва ў распрацоўцы навучальных планаў праз складанне належных рэкамендацый з мэтай пераканацца, што адукацыйныя сістэмы забяспечваюць навучэнцаў усімі ведамі, навыкамі і кампетэнцыямі, неабходнымі ў сучасным свеце;

Удасканаленне працэса вывучэння моў праз усталяванне новага стандарта для ўсіх маладых еўрапейцаў, якія завяршаюць сярэднюю адукацыю. Гэта будзе садзейнічаць добраму валоданню выпускнікоў школ дзвюма мовамі, у дадатак да сваёй (-іх) роднай (-ых) мовы (-ў), ужо ў 2025 годзе;

Садзейнічанне навучанню на працягу ўсяго жыцця шляхам збліжэнння адукацыйных сістэм і павелічэння долі людзей, уключаных у працэс навучання на працягу ўсяго жыцця, з канчатковай мэтай дасягнення іх агульнай долі ў 25% у 2025 годзе;

Уключэнне валоданне інавацыйнымі і лічбавымі тэхналогіямі ў адукацыйныя планы шляхам заахвочвання навучання інавацыйным і лічбавым тэхналогіям і падрыхтоўкі новага Плана дзеянняў па адукацыі ў сферы лічбавых тэхналогій;

Падтрымка настаўнікаў шляхам павелічэння ліку настаўнікаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах “Эразмус+” і платформе супрацоўніцтва настаўнікаў “eTwinning”, і прапановы падтрымкі і парадаў па павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў і супрацоўнікаў адміністрацыі школ;

Стварэнне сеткі еўрапейскіх універсітэтаў, дзякуючы чаму еўрапейскія ўніверсітэты сусветнага ўзроўню змогуць без перашкодаў памежна супрацоўнічаць адзін з адным, а таксама

Інвестыцыі ў адукацыю з дапамогай Еўрапейскага семестра для падтрымкі структурных рэформ па паляпшэнні адукацыйнай палітыкі, з выкарыстаннем сродкаў ЕС і яго інвестыцыйных інструментаў для фінансавання адукацыі і вызначэннем стандарта ў 5% ад ВУП па інвеставанні ў сферу адукацыі для дзяржаў-членаў.

Захаванне культурнай спадчыны і ўмацаванне, з нагоды наступнага 2018 года як Еўрапейскага года культурнай спадчыны, пачуцця еўрапейскай ідэнтычнасці і культуры праз развіццё Еўрапейскай праграмы для культуры і падрыхтоўкі Рэкамендацыі [Еўрапейскай] Рады на тэму агульных каштоўнасцяў, інклюзіўнай адукацыі і еўрапейскага вымярэння навучання.

• Умацаванне еўрапейскага напрамку вяшчання тэлеканала “Еўраньюс”, які быў створаны ў 1993 годзе шэрагам еўрапейскіх дзяржаўных тэлевяшчальнікаў.  Іх амбіцыйнай мэтай з’яўляецца валоданне еўрапейскім тэлевізійным каналам, які прапаноўвае незалежную, высакаякасную інфармацыю з агульнаеўрапейскага пункту гледжання.

Перадумовы для стварэння Еўрапейскай адукацыйнай прасторы

Першасная адказнасць за правядзенне палітыкі ў сферы адукацыі і культуры ляжыць на дзяржавах-членах ЕС на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Тым не менш, Еўрапейскі саюз як цэлае цягам многіх гадоў адыгрываў важную дапаможную ролю ў гэтых працэсах, што асабліва дакладна ў выпадку з памежнай дзейнасцю. Так, ужо праз 30 гадоў пасля запуску адукацыйнай праграмы “Эразмус” (і праграмы “Эразмус+” - з 2014 года) 9 мільёнаў людзей атрымалі магчымасць вучыцца, праходзіць стажыроўкі, выкладаць або працаваць у якасці валанцёраў у іншых краінах.

За апошняе дзесяцігоддзе Еўрапейскі саюз таксама распрацаваў шэраг інструментаў “мяккай палітыкі”, каб дапамагчы сваім дзяржавам-членам у распрацоўцы нацыянальных накірункаў развіцця ў галіне адукацыі. Пачынаючы з 2000 года, дзяржавы-члены ЕС супрацоўнічаюць у рамках “Структуры еўрапейскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі”, якая вызначае агульныя навучальныя мэты і стандарты.

У 2010 годзе ЕС паставіў перад сабой дзве адукацыйныя задачы ў рамках эканамічнай стратэгіі “Еўропа - 2020”, і ўжо дасягнуў выразных поспехаў у гэтай сферы. Заўчасны сыход навучэнцаў са школ на ранніх этапах навучання знізіўся з 13,9% у 2010 годзе да 10,7% у 2016 годзе, з канчатковай мэтай дасягнуць 10% да 2020 года. А агульная колькасць  людзей з вышэйшай адукацыяй узрасла з 34% у 2010 годзе да 39,1% у 2016 годзе, з канчатковай мэтай дасягнуць 40% да 2020 года.

Еўрапейская камісія лічыць, што надышоў час для рашучых дзеянняў, з апорай на дасягнутыя поспехі ў вышэйпазначаных накірунках.

Для таго, каб накіраваць развіццё адукацыйнай і культурнай рэформы ў належным рэчышчы і стымуляваць дыскусію сярод еўрапейцаў наконт бачання сваёй будучыні, прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Ж.-Кл. Юнкер прадставіў у сваім Дасланні пра становішча ЕС ад 13 верасня 2017 года Дарожную карту для больш згуртаванага, моцнага і дэмакратычнага Саюза. Сустрэча ў Гётэнбургу 17 лістапада 2017 года стане для еўрапейскіх лідэраў магчымасцю абмеркаваць ўмацаванне еўрапейскай ідэнтычнасці з дапамогай адукацыі і культуры.

Арыгінал тэксту прэс-рэлізу на ангельскай мове на сайце Еўрапейскай камсіі