Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Review

Беларуская i ангельская версii            ...          


Спампаваць (беларуская мова, PDF)                                                   Download (English, PDF)


Дадзенае Кіраўніцтва прызначанае для спецыялістаў па ацэнцы кваліфікацый і супрацоўнікаў прыёмных камісій вышэйшых навучальных устаноў.  Гэты дакумент даможа ім прымяняць на практыцы прынцыпы справядлівага прызнання ў адпаведнасці з Лісабонскай канвенцыяй па прызнанні - нарматыўна-прававой базай міжнароднага акадэмічнага прызнання ў Еўрапейскім рэгіёне. Галоўным прадметам разгляду дадзенага Кіраўніцтва з’яўляюцца аспекты прызнання для атрымання доступу да вышэйшай адукацыі (акадэмічнае прызнанне).

 

Кіраўніцтва дае практычныя парады і рэкамендацыі па рэалізацыі прынцыпаў Лісабонскай канвенцыі шляхам індывідуальнага падыходу да прызнання, які засяроджваецца на верагодных выніках будучага навучання студэнтаў па канкрэтнай праграме. Таму Кіраўніцтва можа быць карысным для любога спецыяліста па ацэнцы кваліфікацый або супрацоўніка прыёмнай камісіі, які хацеў/-ла бы залічыць на курс сваёй ВНУ студэнтаў з адпаведнымі патрабаванням іх праграмы кваліфікацыямі, з мэтай паляпшэння агульнай якасці праграмы і павышэння працэнта паспяховасці сваіх студэнтаў.

 

Больш канкрэтна, гэта Кіраўніцтва створанае для выкарыстання спецыялістамі па ацэнцы кваліфікацый з усіх краін-членаў Лісабонскай канвенцыі па прызнанні (галоўным чынам, гэта еўрапейскія краіны і некаторыя дзяржавы Паўночнай Амерыкі, Азіі і Акіяніі), а таксама спецыялістамі з краін-удзельнікаў іншых рэгіянальных канвенцый па прызнанні, якія грунтуюцца на прынцыпах Лісабонскай канвенцыі (напрыклад, краін Азіяцка-Ціхаакіянскага і Афрыканскага рэгіёнаў).