1-2 лістапада ў Мінску прайшоў семінар «Развіццё анлайн-адукацыйнага асяроддзя». Асноўным экспертам мерапрыемства стаў эстонскі эксперт Март Лаанпэрэ (Mart Laanpere), Талінскі ўніверсітэт.
Інстытут лічбавых тэхналогій прэзентаваў навучальныя матэрыялы ў форме 50 слайдаў, якія для большай даступнасці былі пераведзеныя намі з ангельскай на беларускую мову. Эстонскі досвед развіцця анлайн-адукацыі і рэкамендацыі па выбары стратэгій стварэння лічбавай адукацыйнай экасістэмы уяўляюць цікавасць для шырокага кола выкладчыкаў і арганізатараў анлайн-адукацыі.
Гэтыя навучальныя матэрыялы могуць выкарыстоўваць выкладчыкі распрацоўшчыкі анлайн-курсаў і змешаных курсаў у сістэме фармальнай і нефармальнай адукацыі, арганізатары праектаў прамоцыі навучання на беларускай мове, тэхнічныя спецыялісты, якія кансультуюць і падтрымліваюць такія праекты.
Спампаваць прэзентацыю "Педагогіка анлайн-навучання ў вышэйшай адукацыі ў 21 стагоддзі"
Спампаваць прэзентацыю "Уводзіны ў сістэмы кіравання навучаннем"
Спампаваць прэзентацыю "Распрацоўка вашага ўласнага падыходу да МААК: педагагічныя прапановы да навучання дызайну"
Мерапрыемства было арганізавана Fundacja і «Wolny Uniwersytet Bialoruski» і VŠĮ «Socialinės л politinės ekspertizės agentūra» пры падтрымцы Брытанскай амбасады