Гоар Гаванісян наведала Мінск 29-31.01, каб падтрымаць ad-hoc камісію БНП па Балонскім працэсе ва ўдасканаленні дзейнасці, накіраванай на прасоўванне рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі.
29.01 адбылася стартавая сустрэча, на якой былі прадстаўлены рамкавыя ўмовы атрымання вышэйшай адукацыі (Дарожная карта Балонскага працэса і Стратэгічны план), асноўныя характарыстыкі працэсу рэфармавання, праблемы, з якімі сутыкаецца грамадзянская супольнасць: адсутнасць празрыстасці інфармацыі, унікальныя дзяржаўныя метады збіраць дадзеныя, якія не дазваляюць параўноўваць вынікі з аналагічнымі ў ЭПВА, адсутнасць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і г.д.
30.01 ранкам быў праведзены Круглы стол «Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі ў Беларусі». Падчас мерапрыемства Уладзімір Дунаеў прэзентаваў даклад Грамадскага Балонскага камітэта аб выкананні Рабочага плана-2019 з асаблівым акцэнтам на сацыяльнае вымярэнне. Гоар Гаванісян прадставіла дзеянні і пазіцыі ЕСУ ў галіне сацыяльнага вымярэння. Саша Кузьміч прадставіла справаздачу Студэнцкай абсерваторыі аб кошце навучання.
Усе выступоўцы і ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што даступнасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі зніжаецца, і ані Мінсітэрства адукацыі, ані самі ВНУ не прадпрымаюць мер, неабходных для вырашэння гэтага пытання.
Матэрыялы круглага стала даступныя па спасылцы.
30.01 увечары адбылася дыскусія пра студэнцкае самакіраванне. На мерапрыемстве Гоар Гаванісян адказвала на пытанні аб сістэмах студэнцкага самакіравання ў Еўропе і прадстаўляў сваё экспертнае меркаванне пра беларускую сітуацыю.
31.01. Была праведзена прэс-канферэнцыя на тэму "Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі ў Беларусі", на якой прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі прадставілі пазіцыі круглага стала і адказалі на іх пытанні. Адзін матэрыял ужо апублікаваны, яшчэ два будуць апублікаваны ў бліжэйшы час.
Вынікам візіту стаў план супольных дзеянняў ad-hoc камісіі БНП па Балонскім працэсе і ЭСУ па найбольш эфектыўным лабіраванні інтарэсаў Беларусі ў BFUG.