Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

zautra.by: Палітычны складнік дзейнасці рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" ва ўстановах адукацыі заслугоўвае адзнакі, у тым ліку і з пазіцыі крымінальнай адказнасці.


Дзелавая рэпутацыя — пяць гадоў палітычнай барацьбы

За сваё юнае жыццё аб’яднанне прайшло тры іспыту на палітычную сталасць: парламенцкія выбары, выбары дэпутатаў мясцовых рад і выбары прэзідэнта. У свой час пры стварэнні рэспубліканскай арганізацыі ў першых шэрагах быў галоўны педагог краіны — Аляксандр Радзькоў. Той самы педагог, які ў 2005 году інструктаваў, як развіваць фармаванні службы студэнцкай бяспекі, і як зрабіць так, каб “у студэнцкіх аўдыторыях не было месца для антыдзяржаўнай рыторыкі і крытыканства”.

На працягу пяці гадоў ва ўстановах усіх ступеней адукацыі сталі з’яўляцца першыя арганізацыі: з кіраўнічымі органамі, офісамі, сяброўскімі ўнёскамі (0,3% ад заробку), інфармацыйнымі стэндамі і іншай атрыбутыкай арганізацыі, па структуры, мэтам і метадам падобнай на партыйную.

Лозунгі бягучага моманту — набыццё досведу палітычнай барацьбы, намеры стаць партыяй — нястомна прапагандуюцца. Настаўнікі і студэнты стаяць у пікетах, засядаюць у выбарчых камісіях, збіраюць наказы. Метады палітычнай барацьбы разнастайныя і амаль не паддаюцца апісанню. Да прыкладу, у Рэчыцы “Белая Русь” заваблівала выбарнікаў на датэрміновае галасаванне шакаладам.

Як выглядае палітычная актыўнасць самага шматлікага ў краіне грамадскага аб’яднання з пункту гледжання закона?

І дзейнасць, і выказванні, і публікацыі, размешчаныя на сайце, сведчаць пра палітызацыю дзейнасці “Белай Русі”. З тэкста артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Пра палітычныя партыі” выцякае, што арганізацыяй, якая пераследвае палітычныя мэты, што садзейнічае выяўленню і выражэнню палітычнай волі грамадзян, з’яўляецца палітычная партыя.

У сілу палітызацыі дзейнасці “Белай Русі” кіраўніцтва аб’яднання прадугледжвае далейшае ажыццяўленне сваіх функцый пасродкам стварэння палітычнай партыі.

Улічваючы той факт, што з моманту заснавання, кіраўніцтва аб’яднання неаднаразова на працягу пяці гадоў выказвалася пра палітычную будучыню аб’яднання, ёсць падставы казаць пра сістэматычны характар пералічаных з’яў.

Кодэкс аб адукацыі забараняе

У той жа час ва ўстановах адукацыі не дапушчаецца стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, якія пераследваюць палітычныя мэты (арт.2 Кодэкса пра адукацыю).

Гэты ж забарона ўтрымліваецца і ў статутах устаноў адукацыі.

Пры гэтым службоўцы ўсведамляюць, што ўдзельнічаюць у супрацьпраўных дзеяннях. Так, прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы БДАТУ Віктар Карко публічна выказаўся ў СМІ пра тое, што лічыць неабходным унесці змены ў заканадаўства, якое цяпер не дазваляе ствараць у навучальных установах арганізацыі, якія пераследваюць палітычныя мэты.

Грамадзянска-прававая адказнасць

За парушэнне актаў заканадаўства ў дачыненні грамадскага аб’яднання могуць быць ужыты наступныя меры адказнасці: пісьмовае папярэджанне; прыпыненне дзейнасці; ліквідацыя (Закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”). І пракуратура, і Міністэрства юстыцыі, і суды маюць шырокі досвед па дадзенай катэгорыі спраў.

Крымінальная адказнасць

Кіраўнік аб’яднання, які заяўляе пра тое, што: “Наша мэта — партыя…”, павінен разумець наступнае. Нават адсутнасць трансфармацыі ў партыю, пры існуючым становішчы спраў, калі зафіксаваны факт наяўнасці арганізацыйных структур аб’яднання, які пераследвае палітычныя мэты, — ужо ўтрымоўвае прыкметы крымінальнага злачынства, што замахваецца на канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека і грамадзяніна.

Так, паводле артыкула 193 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, арганізацыя або кіраўніцтва грамадскім аб’яднаннем, дзейнасць якіх спалучана з замахамі на правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

На якія ж правы і свабоды замахваецца РГА “Белая Русь”?

На адукацыю, на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх вольнае выказванне: адукацыя і студэнцкае самакіраванне павінны быць пазбаўлены ад палітычнага кантролю. Парушаецца забарона на дыскрымінацыю: ва ўстановах адукацыі не павінна існаваць дыскрымінацыі палітычных арганізацый, калі насуперак закону працягваюць бесперашкодна дзейнічаць, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс праўладныя грамадскія аб’яднанні, якія пераследваюць палітычныя мэты. Права на свабоду аб’яднанняў: не павінны дыскрымінавацца незалежныя студэнцкія арганізацыі. І гэты спіс можна працягваць.

Маштаб дзейнасці

“Белая Русь” у сістэме адукацыі ўваходзіць у так званую “ідэалагічную вертыкаль”. Удзел у грамадска-палітычных працэсах — іх першачарговая задача.

Тое, што “Белая Русь” дзейнічае ва ўсіх навучальных установах можна лёгка здагадацца, але пра тое, што ў шматлікіх ВНУ адміністрацыя нават не спрабуе хаваць гэта, можна судзіць не толькі па нагляднай агітацыі на стэндах у навучальных установах, але нават па інфармацыі на афіцыйных сайтах гэтых навучальных устаноў. Нават беглы прагляд сайтаў дазваляе ўсталяваць наяўнасць першасных арганізацый грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у дваццаці трох універсітэтах і інстытутах краіны. І гэта без уліку школ, каледжаў, ліцэяў.

І хоць далёка не заўсёды ўстановы адукацыі бяруць на сябе адказнасць адкрыта змяшчаць інфармацыю пра дзеючыя першасныя арганізацыі, факт парушэння заканадаўства ўсталяваць цалкам рэальна. Тым больш цяпер, калі святкуецца “перамога” — дэпутацкія мандаты атрымалі 63 чальца “Белай Русі”.

Пракуратура, міністэрства юстыцыі, суды рана ці позна дадуць палітычнай дзейнасці “Белай Русі” належную адзнаку. Але ўжо сёння, калі так відавочна парушаецца закон, неабходна каб усе суб’екты адукацыйных стасункаў — і прадстаўнікі спажыўцоў адукацыйных паслуг, і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці — імкнуліся ініцыяваць прававыя і грамадскія дзеянні.

А пакуль мы жадалі б працягнуць маніторынг парушэння закона адміністрацыяй навучальных устаноў.
Інфармацыю аб палітычна матываванай дзейнасці “Белай Русі” ў навучальных установах дасылайце па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..