Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

У канцы кастрычніка Scholars at Risk выпусціла чарговую версію сваёй справаздачы Free To Think report 2023 пра стан акадэміі па ўсім свеце. Сёлета Беларусь фігуруе ў справаздачы з кейсам пра затрыманых сяброў Акадэміі навук. Ніжэй мы прыводзім поўны пераклад часткі пра Беларусь.

У Беларусі сілавыя структуры затрымалі некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) падчас рэйду на яе тэрыторыі. Супрацоўнікі сталі мішэнню з-за іх меркаванага ўдзелу ў групавым Telegram-чаце пад назвай «Навукоўцы супраць гвалту». Урад Беларусі прызнаў чат «экстрэмісцкім фармаваннем». Затрыманых супрацоўнікаў прымусілі аддаць мабільныя тэлефоны, якія праглядалі сілавікі. Паводле паведамленняў, некаторых папрасілі стаць дзяржаўнымі інфарматарамі. Пакуль незразумела, колькі супрацоўнікаў вывелі з памяшкання, але, як паведамляецца, прынамсі трох чалавек даставілі ў ізалятар на Акрэсціна і пратрымалі суткі. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Сяргей Гаранін адбыў 10 сутак на Акрэсціна паводле абвінавачання ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Праз некалькі дзён сілавікі затрымалі яшчэ аднаго звязанага з НАН прафесара Алега Давыдзенку разам з жонкай.