Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў падрыхтавалі дакумент для інфармавання зацікаўленых бакоў пра стан беларускай акадэміі ў 2023 годзе, дзе задакументавала доказы пераследу беларускай акадэміі ў выглядзе трох вялікіх частак: рэпрэсіі супраць студэнтаў/к і выкладчыкаў/ц з-за нязгоды з дзяржаўнай палітыкай, агульная палітыка беларускага рэжыма ў дачыненні да вышэйшай адукацыі і стан беларускай акадэміі ў замежжы, — а таксама зафіксавала агульны стан беларускай акадэміі за перыяд студзень – снежань 2023 года.

Хваля рэпрэсій у беларускай акадэміі, якая распачалася ў 2020 годзе, не ідзе на спад. Задзіночанне беларускіх студэнтаў напрацягу 2020-2021 навучальнага году збірала агляд ціску на студэнцтва. У снежні 2021 г. Честный Университет запусціў праект "Універсітэт - не турма". Мы дапаўняем гэтыя звесткі кейсамі зволеных выкладчыкаў.


У Міністэрстве адукацыі абмяркоўваюць магчымасць увесці абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў. Сваім поглядам на сітуацыю падзяліўся Андрэй Лаўрухін у інтэрв'ю gazeta.by, мы прыводзім цытаты.

У канцы кастрычніка Scholars at Risk выпусціла чарговую версію сваёй справаздачы Free To Think report 2023 пра стан акадэміі па ўсім свеце. Сёлета Беларусь фігуруе ў справаздачы з кейсам пра затрыманых сяброў Акадэміі навук. Ніжэй мы прыводзім поўны пераклад часткі пра Беларусь.

Праблемы ў галіне акадэмічных свабод становяцца ўсё больш відавочнымі для беларускай і сустветнай акадэмічнай супольнасці. Academic freedom index сёлета адзначае Беларусь у апошняй пяцёрке, ніжэй за нашу краіну толькі Туркменістан, Эрытрэя, М'янма і Паўночная Карэя. У мінулым годзе Беларусь была на 8 месцы з канца, але ў 2023 годзе нас абышлі Паўднёвы Бутан, Сірыя і Бахрэйн. Такіх нізкіх вынікаў у краіны яшчэ не было, хоць Беларусь ніколі не выходзіла за межы самай ніжняй у індэксе групы Е.

У сераду, 30.11 з папраўчых калоній выйшлі 10 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў сувязі з так званай "Справай студэнтаў" - крымінальным пераследам, звязаным са студэнцкімі пратэстамі ў верасні-лістападзе 2020 года. Агулам у сувязі з гэтай справай былі асуджаныя 12 чалавек. Таццяна Екельчык вызвалілася пазьней, 15.12.

Усе асуджаныя па гэтай справе былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Несправядлівасць справы і пакарання стала прыкладам пераследу акадэмічных свабодаў у краіне.

8-9 жніўня прайшла Канферэнцыя Новай Беларусі, прысвечаная абмеркаванню стратэгіі грамадзянскай супольнасці ў бліжэйшы час. Грамадскі балонскі камітэт паразмаўляў з сяброўкай Рады ЗБС Дар’яй Рублеўскай пра тое, ці было сярод гэтых абмеркаванняў месца пытанням адукацыі.

Міністэрства адукацыі і навукі Расіі заявіла аб намеранні выйсці з Балонскай сістэмы. Па словах міністра Фалькова, "Балонская сістэма - гэта перажыты этап. Будучыня за нашай уласнай унікальнай сістэмай адукацыі, у аснове якой павінны ляжаць інтарэсы нацыянальнай эканомікі і максімальная прастора магчымасцей для кожнага студэнта". Адзначым, што ідэя аб адмове ад Балонскага працэсу даволі часта ўздымаецца ва ўладных колах Расіі.

З беларускага боку заяў афіцыйных асоб пакуль не было, але на дадзены момант права прадстаўніцтва і Расіі, і Беларусі ў ЕПВА прыпынена.