
Яшчэ ў пачатку 2012 года Беларусі адмовілі ва ўступленні ў Балонскі працэс з-за грубых парушэнняў фундаментальных прынцыпаў акадэмічных свабод і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Адмовілі не назаўсёды, а толькі да 2015 года, а гэта значыць, што ў нашай краіны яшчэ ёсць шанцы. Але для гэтага трэба будзе пастарацца.

- Падрабязнасці
Імкненне забяспечыць маладых спецыялістаў першым рабочым месцам, а нерадзівых - адлавіць і вярнуць на месцы адпрацоўкі - прымушае ўстановы адукацыі, дзяржаўныя прадпрыемствы, міністэрства адукацыі адкінуць умоўнасці ў выглядзе дзеючых нарматыўных актаў і мадэрнізаваць метады рабства.

Некалькі дзён таму Алег Граблеўскі напісаў пра тое, якія нормы Кодэкса аб адукацыі парушае РГА “Белая Русь”. Сёння мы публікуем вынікі маніторынгу сайтаў універсітэтаў, які даказвае наяўнасць першасных арганізацый “Белай Русі” у дваццаці трох ВНУ краіны.

naviny.by: Заклік да мадэрнізацыі, нават калі ён зыходзіць ад нацыянальных эліт, багаты рызыкай зневажэння нацыі, бо азначае прызнанне ўласнай адсталасці, а парой ганебнасці традыцыйных формаў грамадскага жыцця. Яшчэ цяжэй пагадніцца з такім заклікам, калі ён чутны звонку.

zautra.by: Палітычны складнік дзейнасці рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" ва ўстановах адукацыі заслугоўвае адзнакі, у тым ліку і з пазіцыі крымінальнай адказнасці.